Інтэрактыўныя лекцыі для дарослых - СЯМЕЙНЫЙ ПСІХОЛОГ

Інтэрактыўныя лекцыі для дарослых

Прапаную інтэрактыўныя лекцыі для дарослых.

  • “Сакрэты сямейнага шчасця”. (Сямейная структура, іерархія, межы асабістыя і сямейныя, і іх уздзеянне на тое, што адбываецца ў сям’і. Правілы мірных стасункаў. Мадэль сям’і, якая адлюстроўвае ўзаемазалежнасці і ўзаемаўздзеяння паміж чальцамі сям’і.  Мадэль ідэальнай сям’і).
  • “Шлях сям’і цягам жыцця…” (Знаёмства. Этапы развіцця сям’і і крызісы, якія ёсць на шляху. Віды сямейных крызісаў і шляхі іх пераадольвання. Прафілактыка сямейных крызісаў).
  • “Ён і яна. Гэндарныя сакрэты і асаблівасці”. (Асаблівасці мужчынскай і жаночай псіхалёгіі. Уплыў гэндэрных асаблівасцяў на ўзаемадзеянні ў парах. Прафілактыка канфліктаў у пары).
  • “Непаразуменні, спрэчкі, сваркі…” (Чамы мы сварымся? Ці можна пазбегнуць сварак і канфліктаў?  Пазбягаць ці вырашаць? Канфлікты дома і на працы. Метады іх вырашэння).
  • “Расце сын… Расце дачка…” (Асаблівасці выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак. Што агульнага, а ў чым розніца? Як вырасціць з хлопчыка мужчыну, а з дзяўчынкі жанчыну?”
  • “Дзяга ці пернік?” (Ці павінны дзіцё быць паслухмяным і як дамагчыся паслухмянасці без прыгнячэння? Сваркі паміж дзяцьмі – пазіцыя бацькоў? Патанні рэўнасці паміж дзяцьмі ў сям’і).
  • “Жыццё пасля разводу”. (Развод – крах ці новае жыццё? Што сказаць дзіця? Як дапамагчы дзіцяці перажыць наступствы развода бацькоў? Асаблівасці сямей з адным з бацькоў і змешаных сем’яў. Новыя стасункі: ролі і задачы).
  • “Першы раз у першы клас”. (Калі дзіця гатовае да навучання ў школе? Што такое гатоўнасць да школы? На што варта звярнуць увагу, прымаючы рашэнне, у якім узросце аддаць дзіця ў першую клясу?”
  • “Дзіцячы садок. За і супраць. Пытанні адаптацыі”. Ці патрэбны дзіцяці дзяцячы садок, у якіх выпадках і з якога ўзросту? Плюсы і мінусы дзіцячых садкоў. Этапы адаптацыі, прыкметы легкай і цяжкай адаптацыі дзяцяці да дзіцячага садка. Як найлепей арганізаваць прыстасаванне дзіця да дзіцячага садка?”
Працягласць 1 лекцыі: 1,5-2 гадзіны.
Кошт лекцыі: 10 руб. Для пар зніжкі – 15 руб за ободвух разам.
Лекцыі будуць праводзіцца па адрасе: Мінск, вул. Мележа, 5/1, 533.
Запіс на лекцыіі папярэдні праз:
1) электронную скрыню dziadova@mail.ru
2) sms па тэлефонах (+37529) 6799222, 8729222
3) viber i telegram па нумару (+37529) 6799222

ВНИМАНИЕ!!!

По техническим причинам с 10 октября

в ближайшие недели

ПРЕДВАРИТЕЛЬНАЯ ЗАПИСЬ НА КОНСУЛЬТАЦИИ

будет осуществляться исключительно через

VIBER, TELEGRAM, WhatsApp

по номеру +375296799222.

“КРЫНІЧКА” ЗАПРАШАЕ!

Пачынаецца запіс дзетак на беларускамоўныя развіваючыя заняткі ў новым 2019-2020 навучальным годзе.

Набіраюцца групкі:
- "Разумнікі" (4-5 год)
- "Літарынка" (5-6(7) год).

Запіс адбываецца па нумары:
+37529 6799222 (+Viber, Telegram, WhatsApp)

Кошт кансультацый

КОШТЫ КАНСУЛЬТАЦЫЙ:

48 рублёў за гадзіну ў буднія дні і

52 рублі за гадзіну ў выхадныя.

Designed by OnCore 2012