Сямейны псіхолог Святлана Дзядова вітае Вас на сваім сайце! - СЯМЕЙНЫЙ ПСІХОЛОГ

Сямейны псіхолог Святлана Дзядова вітае Вас на сваім сайце!

для-сайтаНавошта патрэбен сямейны псіхолаг?

Усе людзі ў сваім жыцці сустракаецца з тымі ці іншымі цяжкасьцямі, праблемамі.

Звычайна чалавек у стане сам з імі справіцца.

Але часам здаецца, што жыццё зайшло ў тупік. Усё ўжо апрабаванае, але нічога не мяняецца. Ваша дзіця зводзіць вас з розуму, немагчыма знайсці паразумення з мужам, стаміліся ад сварак са свякрухай, крыўда на бацькоў не дае спакою, цяжка перажыць развод або смерць блізкага чалавека.

Магчыма, менавіта ў такой сітуацыі ці калі проста хочацца ўбачыць новыя перспектывы свайго жыцця, вам варта звярнуцца за дапамогай да псіхолага.

Псіхолагі бываюць розныя.

Адныя займаюцца навуковай дзейнасцю, іншыя выкладаюць псіхалогію як прадмет у навучальных установах, трэція аказваюць практычную дапамогу людзям.

Есць групавыя віды дапамогі (тэрапеўтычныя і карэкцыйныя групы, трэнінгі, семінары, лекцыі), якія аказваюць дапамогу людзям, адначасова сабраным у адным месцы, але з рознымі праблемамі, нават калі есць агульная тэма.

Такіх псіхолагаў звычайна называюць трэнерамі, вядучымі груп, групавымі тэрапеўтамі.

А ёсць дапамога, якая аказваецца аднаму альбо некалькім людзям, аб’яднаным адной праблемай. Такая дапамога псіхолага прадстаўлена ў выглядзе кансультацый, карэкцыйных заняткаў, тэрапіі.

Хто ж аказвае такую псіхалагічную дапамогу?

Трэнер, вядучы трэнінгаў – гэта псіхолагі, якія аказваюць дапамогу ў рамках групавой працы праз удзел кліента ў трэнінгах, растаноўках Хелленгера, псіхадраматычных і любых іншых тэрапеўтычных і карэкцыйных групах.

Індывідуальны псіхолаг – той, хто працуе індывідуальна з кліентам для вырашэння яго праблем, арыентуючыся на эмацыйна-асобасны стан кліента і яго асобасны рост.

Дзіцячы псіхолаг – працуе непасрэдна з дзіцём і яго праблемамі.

Сямейны псіхолаг – працуе з сямейнымі, дзіцячымі, асабістымі праблемамі кліентаў, улічваючы той уплыў, які аказваюць адзін на аднаго і на праблему ўсе члены сям’і.

Сямейны псіхолаг. У чым перавага?

Сямейны псіхолаг бачыць кожнага чалавека як члена сямі, а сям’ю як сістэму ўзаемазалежных яе членаў. Сям’я для сямейнага псіхолага – гэта больш, чым яе колькасць яе членаў. Гэта абавязкова і тыя ўзаемаадносіны, якія складваюцца ўнутры сям’і, гэта і сямейныя правілы, традыцыі, гісторыі, межы, міфы.

Сямейны псіхолаг аддае перавагу працаваць з усей сям’ей альбо адразу з некалькімі яе членамі адначасова. Нават калі сямейны псіхолаг па якіх-небудзь прычынах працуе з адным чалавекам, ён заўсёды арыентуецца на тое, што гэты чалавек член сям’і (ўласнай або бацькоўскай).

Сямейны псіхолаг разумее, што паводзіны, эмоцыі, фарміраванне характару любога чалавека заўсёды звязаныя з сям’ей і яе членамі.

Менавіта таму сямейны псіхолаг бачыць праблему, яе прычыны і яе рашэнні значна шырэй.

І менавіта таму вырашыць праблему звычайна лягчэй, эфектыўней і хутчэй у рамках сям’і.

ВНИМАНИЕ! АКЦИЯ!

С 1 июля каждая 5-я консультация - БЕСПЛАТНАЯ!

УВАГА!

1 гадзіна кансультацыі каштуе

40 (400000) рублёў у буднія дні і

44 (440000) руб у выхадныя.

Идет набор детей в группы ТРЕНИГА ОБЩЕНИЯ “КРУГ”

Приглашаются дети 1-4 классов в группы тренинга общения. Начало тренинга - сентябрь.

Запись на тренинг осуществляется по телефонам:
(+37529) 6799222, 8729222 через звонок, смс или viber, или telegram по номеру (+37529) 6799222

ВНИМАНИЕ! Есть АНОНС на МЕРОПРИЯТИЯ на 2017-2018 гг!

В ЛЕВОЙ панели в рубрике АНОНС вы сможете ознакомиться с расписанием ближайших лекций, тренингов, занятий.
Designed by OnCore 2012