Кансультацыі - СЯМЕЙНЫЙ ПСІХОЛОГ

Кансультацыі

Вам патрэбна кансультацыя псіхолага ў Менску?

Вызначыцеся, якая Вам патрэбна кансультацыя і тое, што б Вы хацелі атрымаць у выніку кансультацыі, і тэлефануйце па нумарах: (+37529) 6799222 або (+37529) 8729222

Вы можаце атрымаць наступныя кансультацыі:

сямейнага псіхолага
дзіцячага псіхолага
дзіцяча-бацькоўскіх адносін
індывідуальныя кансультацыі.

КАНСУЛЬТАЦЫЯ ПСІХОЛАГА
Як трапіць на кансультацыю?

Усе кансультацыі праводзяцца па папярэднім запісе па тэлефонах: (+375-29) 679-92-22 Velcom + viber, (+375-29) 872-92-22 МТС. На ўсе тэлефонныя званкі адказваю Вам я, псіхолаг Святлана Дзядова, у вольны ад працы час штодня з 9.00 да 22.00.

Запісацца можна на любы вольны і зручны для Вас час у адпаведнасці з графікам працы.

Для атрымання кансультацыі неабходна заключыць дагавор паміж кліентам і псіхолагам. Для заключэння дагавора неабходныя пашпартныя дадзеныя кліента. Для заключэння дагавора пры працы з дзіцём, дагавор заключаецца з любым з бацькоў дзіцяці або яго афіцыйным прадстаўніком (прыёмныя бацькі, афіцыйныя апекуны і інш.)
Канфідэнцыяльнасць інфармацыі.

Канфідэнцыяльнасць атрыманай інфармацыі захоўваецца ў адпаведнасці з законам Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі ад 01.07.2010 г. РБ.  http://www.tamby.info/zakon/zakon-153_2010.html

Працягласць адной кансультацыі.

Працягласць адной сустрэчы складае 1 гадзіну (60 хвілін). У гэты час уваходзіць час заключэння дагавора, непасрэдна кансультацыя, абмеркаванне неабходнасці працягу або заканчэння працы, аплата паслугі.

У выпадку неабходнасці пры жаданні кліента і пры наяўнасці часу ў псіхолага працягласць 1 сустрэчы можа быць павялічана да 1,5 гадзін. Аплата здзяйсняецца адпаведна павялічэнню часу падчас сустрэчы (за кожныя 15 мін).

Колькасць кансультацый, неабходных для вырашэння праблемы

Колькасць сустрэч бывае вельмі розным у залежнасці ад заяўленай праблемы, матываванасці кліентаў, здольнасці да зменаў, і іншых прычын і вагаецца ў любым дыяпазоне, пачынаючы ад адной сустрэчы.

Пры працы ў рамках сістэмнай сямейнай тэрапіі, якая прадугледжвае прысутнасць усіх членаў сям’і, уключаных у праблемную сітуацыю, сярэдняя колькасць сустрэч для стойкай эфектыўнай дапамогі складае каля 10 сустрэч.

Пры вырашэнні праблемаў з  паводзінамі і развіццём дзіцяці, а таксама дзіцячага-бацькоўскага ўзаемадзеяння для дзяцей да 5 гадоў, часам дастаткова і адной кансультацыі, ад 5 гадоў – пачынаючы ад 3 сустрэч.

Кошт кансультацыі.

Кошт кансультацыі не залежыць ад заяўленай тэмы кансультацыі і колькасці прысутных на ёй людзей і складае:

44,00 бел руб у гадзіну ў будныя дні

48,00 бел руб у гадзіну ў выхадныя і святочныя дні.

“КРЫНІЧКА” ЗАПРАШАЕ!

Пачынаецца запіс дзетак на беларускамоўныя развіваючыя заняткі ў новым 2019-2020 навучальным годзе.

Набіраюцца групкі:
- "Разумнікі" (4-5 год)
- "Літарынка" (5-6(7) год).

Запіс адбываецца па нумары:
+37529 6799222 (+Viber, Telegram, WhatsApp)

Кошт кансультацый

КОШТЫ САПРАЎДНЫЯ ДА КАНЦА ЛЕТА.
Спяшайцеся атрымаць дапамогу па старым кошце!

44 рублі за гадзіну ў буднія дні і

48 рублёў за гадзіну ў выхадныя.

З 1 верасня кошт 1 гадзіны кансультацыі будзе складаць 48 руб па будніх днях і 52 руб па выхадных.

Designed by OnCore 2012