"Чамучкі" - СЕМЕЙНЫЙ ПСИХОЛОГ

«Чамучкі»

«Чамучкі» — групкі для дзяцей 3-4-х гадоў і іх бацькоў (першая палова года дзеці займаюцца з бацькамі, другая палова года дзеці займаюцца без бацькоў).

Мэты заняткаў:
для бацькоў:
• навучаньне спосабам арганізацыі ўзаемадзеяньня дзяцей узросту 3-4 год
• атрыманьне разнастайных навыкаў ўзаемадзеяньня з уласным і іншымі дзецьмі
• атрыманьне моўнага асяродзьдзя
• разьвіцьцё гарманічных адносін з уласным дзіцём
• атрыманьне навыкаў навучаньня дзіця
• пашырэньне ведаў гульняў, дапамагаючых разьвіцьцю дзіцяці.
для дзяцей:
• падрыхтоўка да дзіцячага садку (для тых, хто яшчэ не наведвае садок)
• навучаньне ўзаемадзеяньню дзетак у калектыве аднагодак і дарослых
• падтрыманьне моўнага асяродзьдзя дзіцяці
• разьвіцьцё самастойнасьці
• атрыманьне элементарных ведаў (сфармаванасьць паняцьцяў)
• знаёмства з беларускай дзіцячай літаратурай праз вывучэньне вершаў, пацешак, прагляду міні-тэатральных пастановак
• разьвіцьцё сэнсорыкі (ўспрыманьне колераў, памераў, формаў)
• знаемства з элементарнымі ведамі з граматыкі (галосныя гукі)
• знаемства з элементарнымі матэматычнымі ведамі і паняцьцямі (болей, меней, роўна, колькасьць, лічба, лік, складаньне ў межах 3х, адыманьне ў межах 3х, склад лікаў (ад 1 да 5), утварэньне лікаў)
• фізічнае разьвіцьцё
• разьвіцьцё творчага патэнцыялу
Прыблізны падзел на часткі:
• прывітальная частка
• вершавана-забаўляльная частка
• сэнсорна-інтэлектуальная частка
• фізкультурная частка
• тэатральная частка
• творчая частка
• разьвітальная частка
Заняткі комплексныя, таму ня маюць выразных падзелаў на заняткі і перапынкі.

Час для заняткаў: субота, 11.45-12.40
Колькасьць удзельнікаў: 4-6 (8) сямей.

Кошт разавага занятка:  12 бел руб.
Кошт абанемента на 4 заняткі: 40 бел руб.

ЦЕНА КОНСУЛЬТАЦИЙ

44 бел. руб. в час (60 мин) по будним дням,

48 бел. руб. в час (60 мин) по выходным.

«КРЫНІЧКА» ЗАПРАШАЕ!

Адбываецца набор дзетак ад 1,5 гадоў на беларускамоўныя развіваючыя заняткі ў новым 2018-2019 навучальным годзе. Падрабязнасці чытайце ў рубрыцы "Крынічка".
Designed by OnCore 2012