«Дзіцячая пляцоўка» створаная для беларускамоўных дзетак 4-6(7) гадоў (дашкольнікаў).
Ідэя пляцоўкі — даць магчымасьць беларускамоўным дзеткам ладзіць зносіны адзін з адным, разам бавіць час, гуляцца і разьвівацца.
У цяперашні час ва ўмовах вялікага гораду дзеці мала часу бавяць з аднагодкамі, мала гуляюцца і маюць мала магчымасьцей для самастойнай гульні адно з адным. Найчасьцей дзеці альбо гуляюцца самі дома, альбо наведваюць арганізаваныя заняткі (разьвіваючыя, спартовыя, мастацкія і інш). Нават у дзіцячых садаках на цяперашні момант забагата заняткаў і замала вольнага часу для гульняў. А тым часам гульня і зносіны з аднагодкамі вельмі неабходныя ва ўзросьце з 4 да 6(7) год. Пад час свабодных гульняў дзяцей адно з адным яны разьвіваюцца, фарміруюць асабістыя якасьці і вучацца ладзіць стасункі, атрымоўваюць камунікатыўныя навыкі, такія неабходныя ў далейшым жыцьці дзіцяці ў школе і ў дарослым жыцьці.
Менавіта таму ў мяне зьявілася ідэя арганізаваць дзіцячую пляцоўку для дашкольнікаў. Асабліва карыснай пляцоўка будзе для дзетак, якія не наведваюць дзіцячы садок.
Акрамя гэтага такая дзіцячая пляцоўка — выдатная магчымасьць дзецям трапіць у моўнае асяродзьзе аднагодкаў, а для бацькоў — магчымасьць заняцца сваімі справамі.
Пляцоўка абарудаваная дзіцячымі столікамі з крэсламі. Акрамя гэтага маюцца дзіцячыя настольныя гульні, каструктары, цацкі, гумовыя мячыкі, каляровыя алоўкі з паперай.
Магчымы выхад на прагулкі на вуліцу.
Акрамя свабоднай гульні на выбар дзяцей плануецца навучаньне і правядзеньне калектыўных гульняў.
Праца пляцоўкі — з 10 да 13 гадзін па адрасе вул.Мележа, 5/1, 533 (дзень, ці дні для пляцоўкі вызначаюцца пасля набора групы жадаючых калегіяльна)
Кошт 1 наведваньня — 10 бел. руб.
Колькасьць дзяцей : 4-6.
Запісаць дзіця на пляцоўку можна праз Viber, Telegram, WhatsApp па нумары +375296799222, паведаміўшы імя і прозьвішча, дату народзінаў дзіцяці, кантактныя тэлефоны і імя і прозьвішча бацькоў.